Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 верасня 2023

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з дзяржаўным святам - Днём народнага адзінства

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам - Днём народнага адзінства!

Гэтае свята звяртае нас да лёсавызначальных падзей гісторыі роднай зямлі. 17 верасня 1939 года быў пакладзены пачатак уз'яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фармаванні адзінай беларускай нацыі. Гэта нашая гістарычная памяць. Памяць, якая звязвае разам людзей і эпохі, перадае вопыт і перасцерагае ад памылак.

Беларускаму народу ўласцівыя маральныя каштоўнасці: даніна глыбокай павагі мудрасці продкаў, згуртаванасць і імкненне да дабра, узаемная падтрымка, якая ўвасабляе яго магутны дух і сілу, непераможную волю. Беларусь - наша Радзіма, яе будучыня ствараецца сёньня і залежыць толькі ад нас.

Мы і надалей абавязаны накіроўваць сумесныя намаганні і імкненні на галоўнае - яднанне народа, далейшае ўмацаванне, дынамічнае развіццё і росквіт нашай краіны, беражліва захоўваючы яе гісторыка-культурную і духоўную спадчыну.

Дарагія землякі! У гэтае свята жадаем вам спакою, міру і дабра, паразумення, павагі адзін да аднаго, міласэрнасці і гармоніі. Усведамленне датычнасці кожнага з нас да лёсу роднай краіны і гонару за яе.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

image-HLk-Vkj-CYe-transformed