Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 сакавіка 2023

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём жанчын

Дарагія жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з выдатным вясновым святам - Днём жанчын!

Жанчына, як і вясна, сімвалізуе пачатак жыцця, працяг роду, прыгажосць свету. Вы выпраменьваеце гармонію і спакой, дорыце блізкім цяпло і клопат, з'яўляецеся надзейнымі захавальніцамі хатняга агменю і служыце крыніцай натхнення для шматлікіх дасягненняў.

Сёння мы дзякуем прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва за вялікі ўклад ва ўсе сферы жыцця грамадства. Неацэнная ваша роля ў развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі, аховы здароўя і адукацыі, культуры і навукі, сістэмы дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Вы з'яўляецеся захавальніцамі сямейных каштоўнасцяў і перадаеце іх маладому пакаленню.

Мы схіляемся перад чалавечым подзвігам жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны, матчынай мужнасцю салдацкіх удоў і маці.

Наша шчырая ўдзячнасць - усім жанчынам старэйшага пакалення, якія самааддана працавалі на карысць роднай зямлі.

Няхай святочныя і буднія дні будуць напоўнены добрым настроем, павагай і ўвагай, радасцю і поспехам.

Жадаем усім вясновага квітнеючага настрою, выдатных слоў і ўчынкаў, прыемных запамінальных сюрпрызаў, здароўя і шчасця, новых поспехаў і здзяйсненняў! Хай побач з вамі знаходзяцца годныя і надзейныя мужчыны, а вашы хаты будуць поўнай чарай, напоўненыя мірам, цеплынёй і каханнем.