Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём ратавальніка!
Ратавальнік - адна з самых мужных прафесій. Рызыкуючы жыццём, вы прыходзьце на дапамогу ўсім, хто апынуўся ў экстрэмальнай сітуацыі.
Выратаванне чалавечага жыцця - складаная і адказная праца. Яна патрабуе высокай кваліфікацыі, самаахвярнасці, мужнасці і гатоўнасці да самаахвяравання. Гэта не толькі прафесія, але і пакліканне.
Асобыя словы падзякі выказваем ветэранам. Вы з'яўляецеся маральным арыенцірам для падрастаючага пакалення, якое пераймае ваш прыклад і стане годным правапераемнікам.
Жадаем вам моцнага здароўя, сілы духу, дабрабыту ў сем'ях і надзейных таварышаў побач. Няхай у вашай рабоце будзе як мага менш трывожных званкоў, а кожная выратавальная аперацыя завяршаецца шчасна!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў