Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Докшыцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!
Лясная гаспадарка і звязаныя з ёй галіны закліканы вырашаць многія жыццёва важныя пытанні. Дзякуючы таму, як мы распарадзімся гэтым бясцэнным капіталам, залежыць не толькі наш дабрабыт, але і дабрабыт нашых дзяцей. Упэўнены, што ваша дзейнасць, накіраваная на захаванне і памнажэнне лясных багаццяў роднага краю, і ў далейшым дасць магчымасць з поспехам вырашаць любыя задачы, якія стаяць перад лясной гаспадаркай.
Жадаем новых працоўных здзяйсненняў на карысць роднага краю, здароўя, дабрабыту, міру і шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў