Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 кастрычніка 2020

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём маці

Дарагія маці!

Паважаныя жанчыны!

Прыміце цёплыя і шчырыя віншаванні з цудоўным і светлым святам - з Днём маці!

Вялікая і святая матчына любоў з калыскі сагравае і аберагае нас, служыць апорай у самых складаных сітуацыях, дорыць веру і надзею. І не важна, колькі нам гадоў - мамчына добрае слова, яе ласкавы погляд, мудры савет патрэбны і дзіцяці, і взрослому. Сапраўдная матчына любоў да сваіх дзяцей - гэта галоўная прычына іх дабрабыту і годнай будучыні. А значыць, і будучыні нашага раёна, рэспублікі і ўсёй краіны.

У гэты святочны дзень, дарагія маці, прыміце словы ўдзячнасці, любові і павагі за нялёгкую штодзённую працу, за нязменную падтрымку і ўменне дараваць, за светлыя ўсмешкі і душэўную шчодрасць!

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту. Хай кожны ваш дзень будзе напоўнены мірам і радасцю, сагрэты цяплом дамашняга ачага, увагай дарагіх і блізкіх людзей.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў