Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя жыхары раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Для многіх пакаленняў беларусаў дзень 7 лістапада быў і застаецца адной з найбольш значных памятных дат. Падзеі 1917 года аказалі глабальны ўплыў на развіццё сусветнай супольнасці, з імі непарыўна звязаны лёс нашага народа і станаўленне дзяржаўнасці.
Мы ганарымся працоўнымі здзяйсненнямі, воінскім гераізмам, навуковымі адкрыццямі савецкага часу. Імкнемся захаваць і прымножыць усё лепшае, што дасталася нам ад папярэднікаў, якія вызначылі сваімі прыярытэтамі такія каштоўнасці, як справядлівасць, праца, роўнасць.
Сёння мы заняты мірнай працай, нас аб'ядноўвае агульны клопат - стварыць годныя ўмовы жыцця, забяспечыць шчаслівую будучыню сваім дзецям і ўнукам.
Няхай гэта свята будзе напамінам аб высакародных мэтах і высокіх ідэалах, дапаможа кожнаму з нас прыйсці да стварэння, згоды і ўзаемапавагi.
У гэты святочны дзень жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, міру, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў