Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 верасня 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём бібліятэк

Паважаныя работнікі бібліятэк!

Віншуем вас з прафесійным святам - Днём бібліятэк!

Гэты дзень па праву з'яўляецца важнай падзеяй для ўсіх, хто любіць кнігу, - яе стваральнікаў, захавальнікаў і чытачоў. Ён азначае высокую місію бібліятэкі, прадстаўнікі якой дапамагаюць людзям авалодваць і карыстацца ведамі, назапашанымі чалавецтвам.

Сёння мы назіраем устойлівы рост значнасці і важнасці інфармацыйных працэсаў ва ўсiх сферах жыцця. У сувязі з гэтым расце і роля бібліятэк, як цэнтраў пошуку, апрацоўкі і захоўвання інфармацыі.

Перакананы, што ваш высокі прафесіяналізм і бясцэнны вопыт будуць, як і раней, садзейнічаць далучэнню жыхароў раёна да скарбніцы сусветнай культуры, да багатай гістарычнай спадчыны роднага краю, выхаванню ў падрастаючага пакалення лепшых маральных якасцей.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, новых творчых дасягненняў, смелых праектаў, любові і ўдзячнасці вашых чытачоў! Хай ваша праца захавальнікаў чалавечай мудрасці заўсёды карыстаецца заслужанай павагай у грамадстве і знаходзіць годны водгук у людскіх сэрцах!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў