Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя мужчыны Докшыцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з выдатным святам - Днём бацькі!
Мужчына, бацька - гэта падмурак сям'і, той, хто заўсёды падтрымае і працягне руку дапамогі. Бацькоўства з'яўляецца своеасаблівым іспытам на сацыяльную і маральную сталасць мужчыны, гэта пастаянная праца і немалыя абавязкі. Але бацькоўства ўзнагароджвае мужчыну глыбейшым усведамленнем свайго жыццёвага прызначэння.
Сёння ўмацаванне ролі бацькоўства з'яўляецца адной з найважнейшых задач дзяржаўнай сямейнай палітыкі. Сярод вас нямала тых, хто з'яўляецца годным прыкладам адказных адносін да бацькоўства, калі кіраўнік сям'і не толькі яе апора, карміцель, але яшчэ і абаронца, сябар і настаўнік для сваіх дзяцей. Асаблiвай павагі заслугоўваюць шматдзетныя бацькі і тыя, хто выхоўвае дзяцей у адзіночку.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай у вас заўсёды будзе нагода для гонару за сваіх дзяцей, а ў іх - імкненне прытрымлівацца вашага годнага прыкладу! Няхай вашы дамы будуць напоўнены святлом кахання, цяплом і ўтульнасцю!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў