Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 красавіка 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе хрысціян, якія святкуюць Вялікдзень 4 красавіка

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна,
вернікі і святары Рымска-Каталіцкай царквы!

Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня!

Без духоўнасці неймавернае жыццё асобнага чалавека і развіццё ўсёй краіны. Велікодныя ўрачыстасці звяртаюць нас да шматвекавых традыцый, духоўна-культурнай спадчыны хрысціянства, якія і сёння з'яўляюцца асновай яднання нашага грамадства. Свята Хрыстовага Уваскрасення прыносіць упэўненасць у тым, што ўсе цяжкасці могуць быць пераадолены сілаю веры, праўды і добрымі справамі. Гэта светлае свята заклікае шанаваць каштоўны дар жыцця, захоўваць мір ва ўласнай душы, у коле блізкіх і сяброў, у сваёй краіне, любіць людзей, быць спагадлівымі і клапатлівымі.

Няхай вялікае свята Уваскрэсення Хрыстовага напоўніць вас чыстымі думкамі і натхніць на новыя пачынанні і справы, падорыць цяпло і добры настрой, асвяціць верай і ўмацуе духоўныя і маральныя асновы. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў