Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 красавіка 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе хрысціян, якія святкуюць Вялікдзень 2 мая

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна,
святары і вернікі

Беларускай Праваслаўнай Царквы!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні са святам Уваскрэсення Хрыстовага - Вялікаднём!

Светлае свята Вялікадня мае асаблівае значэнне для вернікаў. Вялікае таінства Уваскрэсення азначае перамогу жыцця і дабра, служыць невычэрпнай крыніцай духоўнай стойкасці. Гэта свята заклікае шанаваць каштоўны дар жыцця, захоўваць мір ва ўласнай душы, у коле блізкіх і сяброў, у сваёй краіне, любіць людзей, быць спагадлівымі і клапатлівымі.

Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, узаемаразумення і згоды ў сям'ях. Хай гэтыя велікодныя дні сагрэюць вашы сэрцы душэўным цяплом і радасцю зносін з сябрамі і блізкімі.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў