Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з 1 Мая - святам працы!
Першамай – сапраўды ўсенароднае і любімае свята, сімвалізуючае для ўсіх нас адзінства людзей ва ўмацаванні міру, дабра і справядлівасці, увасабляючае згуртаванасць і салідарнасць, павагу адзiн да аднаго.
Добрасумленная праца з'яўляецца асновай дабрабыту сям'і і грамадства, здольная зрабіць нашае жыццё яшчэ больш годным і шчаслівым.
Шчырая падзяка працаўнікам сельскай гаспадаркі, прамысловых прадпрыемстваў, работнікам адукацыі, культуры, аховы здароўя, прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу, спецыялістам іншых, не менш важных, галін.
Мы выказваем падзяку ветэранам, якія сваёй добрасумленнай працай унеслі вялікі ўклад у развіццё Докшыцкага раёна.
Няхай стваральны дух гэтага свята падорыць вам творчае натхненне і прынясе новыя прафесійныя поспехі, а вясновае цяпло зарадзіць сонечным настроем, бадзёрасцю і энтузіязмам. Міру, дабра, дабрабыту вам, вашым родным і блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў