Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 сакавіка 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём жанчын

Дарагія жанчыны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным вясновым святам - Днём жанчын!

Жанчына ўвасабляе вечныя каштоўнасці - каханне, мацярынства, дабрыню і душэўнасць. Вы робіце свет святлей і ярчэй, дзякуючы вашай любові і мудрасці, атрымоўваецца пераадольваць шматлікія цяжкасці і нягоды.

Напярэдадні свята выказваем шчырую ўдзячнасць за актыўны ўдзел у справах нашага раёна, выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў грамадства.

Няхай гэты светлы святочны дзень падорыць добры настрой, натхненне і радасць. Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, душэўнага камфорту, мiру, згоды і любові!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў