Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 верасня 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём ведаў


Дарагія школьнікі і студэнты!

Паважаныя педагогі і бацькі!

 

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам навучальнага года!

1 верасня – урачыстае і хвалюючае свята, якое дарагое кожнаму, хто вучыўся, вучыцца і вучыць. Ён адчыняе дзверы ў новы свет спазнання і магчымасцяў.

Віншуем першакласнікаў, якія пераступяць парог школы і пачуюць свой першы званок, які кліча іх да пачатку яркага, насычанага жыцця з новымі дасягненнямі, адказнымі і сур'ёзнымі выпрабаваннямі. Для старшакласнікаў-выпускнікоў пачынаецца навучальны год, які стане вызначальным у выбары прафесіі і далейшай жыццёвай дарогі. Няхай жа ён стане шчодрым на творчыя знаходкі і цікавыя падзеі.

Асаблівыя словы падзякі педагогам, чыя нястомная праца і кампетэнтнасць шмат у чым вызначаюць будучыню. Дзякуючы вашаму педагагічнаму таленту, мудрасці і цярпенню можна быць упэўненым - будучыня раёна за разумнымі, паспяховымі і мэтанакіраванымі людзьмі. Жадаем таленавітых і ўдзячных выхаванцаў педагогам, выдатных адзнак вучням, а бацькам - як мага часцей радавацца поспехам сваіх дзяцей, ганарыцца іх дасягненнямі!

З Днём ведаў вас, дарагія докшычане! Усяго вам самага добрага ў новым навучальным годзе!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў