Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Ваша няпростая праца - гэта каласальныя ўкладанні сіл, энергіі, досведу. Вы выяўляеце зацятасць і дасягаеце высокіх паказчыкаў. Але галоўнае, сваёй працай вы забяспечваеце харчовую бяспеку нашай рэспублікі.
Пачуццё гонару і павагі выклікаюць дасягненні працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Докшыччыны, якія з года ў год дабіваюцца поспехаў у развіцці галіны, сваёй працавітасцю і прафесіяналізмам уносяць важкі ўклад у развіццё раёна.
Прыродная мудрасць працаўнікоў сяла, беражлівыя адносіны да зямлі-карміцелькі, працавітасць, стойкасць і цярпенне заслугоўваюць усеагульнага прызнанні. Выказваем словы падзякі ўсім работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і досвед маладому пакаленню.
Няхай вашыя працоўныя дасягненні ўпрыгожваюць нашу родную зямлю! Моцнага вам здароўя, міру, дабра і дабрабыту ў сем'ях, дастатку і росквіту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў