Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 мая 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

Паважаныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту, спартсмены, трэнеры, педагогі, аматары спорту!

Віншуем вас з прафесійным святам - Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Фізічная культура і спорт аб'ядноўваюць людзей розных узростаў і прафесій, дораць адчуванне паўнаты жыцця, гартуюць характар і волю, вучаць пераадольваць цяжкасці. Спорт нясе людзям здароўе, сілу і прыгажосць.

У раёне вядзецца пастаянная работа па стварэнню сучаснай агульнадаступнай спартыўнай інфраструктуры, па падрыхтоўцы алімпійскага рэзерву і паляпшэнню ўмоў трэніровак.

Педагогі і трэнеры адданы справе далучэння маладога пакалення да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і здаровага ладу жыцця. Выказваем словы падзякі ўсім, хто рыхтуе юных спартсменаў, выхоўвае ў іх працавітасць, упартасць і мэтанакіраванасць. Дзякуючы вашай мэтанакіраванасці і адказнасці, нашы юныя спартсмены дастойна прадстаўляюць раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню і дабіваюцца высокіх вынікаў.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, спартыўнага даўгалецця, веры ў свае сілы і новых перамог на спартыўных арэнах.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў