Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 сакавіка 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Паважаныя работнікі і ветэраны прадпрыемстваў

бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам.

Вы працуеце ў асаблівых сферах нашага жыцця, якія складаюць аснову побыту і наўпрост звязаны з абслугоўваннем людзей. Гэта патрабуе ад прадстаўнікоў вашых прафесій не толькі высокай кваліфікацыі, але і адпаведных асабістых якасцяў: павышанай адказнасці, увагі, цярпення, чуласці. Бо ад вашай работы, ад стаўлення да сваёй справы залежаць настрой і якасць жыцця жыхароў Докшыцкага раёна.

Выказваем падзяку за вашу неабходную для людзей працу. Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам - за вялікі асабісты ўклад у развіццё сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці, дабра і дабрабыту.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў