Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 ліпеня 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны

раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

 

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём пажарнай службы!

Барацьба з небяспечнай агнявой стыхіяй заўсёды лічылася справай мужных і смелых людзей. Аб вашай працы заўсёды гавораць з павагай і падзякай, бо вы выбралі для сябе нялёгкую, але высакародную справу - першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. На вашу службу ўскладзены адказныя задачы па прафілактыцы пажараў, выратаванні чалавечых жыццяў, забеспячэнні бяспечных умоў жыццядзейнасці. 

Мужнасць, доблесць, прафесійнае майстэрства спецыялістаў пажарнай службы Докшыччыны - гэта залог спакою і ўпэўненасці жыхароў нашага раёна ў бяспецы заўтрашняга дня.

Жадаем усім супрацоўнікам і ветэранам пажарнай службы моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і дабрабыту.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў