Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 верасня 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём народнага адзінства

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам - Днём народнага адзінства!

Гэты дзень вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася лёсавызначальная падзея ў гісторыі беларускага народа - уз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Раздзелены Рыжскім мірным дагаворам 1921 года народ уз'яднаўся, атрымаўшы магчымасць развівацца ў межах адной рэспублікі. Таму 17 верасня па праве называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа.

Дарагія землякі! Мы павінны шанаваць сваю гісторыю, традыцыі, якія з пакалення ў пакаленне перадаваў беларускі народ. Чым больш мы будзем ведаць пра нашае мінулае, тым менш застанецца непаразумення і рознагалоссяў. Асабліва сёння, калі з'явіліся спробы дэзарыентаваць грамадства, парушыць адзінства беларускага народа.

Мы ведаем, што Радзіма ў нас адна, лёс краіны - агульны, і мара кожнага з нас - жыць у мірнай і квітнеючай Беларусі. Давайце разам працаваць з стараннасцю і любоўю на карысць нашай каханай краіны.

Сіла нацыі - у яе адзінстве. Толькі аб'яднаўшы намаганні і згуртаваўшыся, мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў