Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя работнікі і ветэраны камунальнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм "Докшыцкае ПМС"! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём меліяратара! Праца меліяратара шаноўная і паважаная.
Зямля - галоўнае багацце чалавецтва. Дзякуючы прафесіяналізму, адказнасці і неабыякавым стаўленню да даручанай справы заўсёды былі і застаяцеся надзейнымі партнёрамі аграрыяў раёна і незаменнымі памагатымі будаўнікоў рэгіёна. Дзякуй за вашу штодзённую і карпатлівую працу, уменне і жаданне ствараць на карысць роднага краю. Асаблівыя словы падзякі ветэранам-меліяратарам, якія стаялі ля вытокаў стварэння галіны, садзейнічалі яе эфектыўнаму развіццю, назапашвалі перадавы вопыт гаспадарання распаўсюджвалі яго сярод моладзі. Жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, бадзёрасці духу, сямейнага дабрабыту, невычэрпнага натхнення і энтузіязму ў вашай нялёгкай, але вельмі важнай і патрэбнай працы.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў