Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 чэрвеня 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём меліяратара

Паважаныя работнікі і ветэраны Докшыцкага камунальнага даччынага унітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм! 

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам - Днём меліяратара!     

Гэта свята людзей, чыя праца адраджае і надае высакароднасць зямлю. Вы былі і застаяцеся надзейнымі партнёрамі аграрыяў раёна ў вырашэнні пытанняў па павелічэнні сельскагаспадарчых угоддзяў і паляпшэнні іх урадлівасці. Пашырэнне апрацоўваных земляў, павышэнне ўрадлівасці глебы, пераўтварэнне навакольнага свету - за ўсім гэтым стаіць каласальная праца і высокая адказнасць меліяратара.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам меліярацыйнай галіны, якія перадае свае веды, вопыт і майстэрства маладому пакаленню, за высокі прафесіяналізм, адданасць рабоце, адказнасць і працавітасць. 

Напярэдадні прафесійнага свята ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу і невычэрпнага энтузіязму. Няхай ваш дом заўсёды будзе напоўнены шчасцем і радасцю.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў