Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 лістапада 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

                                                                                          

Віншуем вас з надыходзячым святам - Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Сучасным беларусам цяжка рабіць грунтоўныя і канчатковыя вывады і ўрокі з гісторыі Кастрычніка. Але бясспрэчным з'яўляецца той факт, што многія дзесяцігоддзі ідэі Вялікага Кастрычніка асвятлялі дарогу да прагрэсу дзясяткам краін свету. Перад імі быў адкрыты некапіталістычны шлях развіцця, прадастаўлены простым грамадзянам доступ да адукацыі і бясплатнай медыцыне, гарантавана права на працу і адпачынак.

З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару.

Таму 7 лістапада - даніна павагі да пакалення людзей, якія сваім лёсам упісалі яркія старонкі ў гісторыю дзяржавы. Пры ўсёй яго гістарычнай неадназначнасці свята Вялікага Кастрычніка дапамагае лепш зразумець і ацаніць мінулае. Разабрацца ў сучаснасці. Зазірнуць у будучыню. Гэта яшчэ адзін з тых сымбаляў, што аб'ядноўваюць людзей розных пакаленьняў у адну нацыю.

Жадаем вам міру, дабра, міласэрнасці, цярпімасці, дабрабыту ў сем'ях, поспехаў у вучобе і працы на карысць роднай Беларусі!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў