Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 сакавіка 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам - Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Дзеючы Асноўны Закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы.

Канстытуцыя гарантуе надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, спрыяе захаванню атмасферы міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды, умацаванню гістарычных традыцый і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, а таму задача кожнага з нас шанаваць, закладзеныя ў ёй агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, дэмакратычную дзяржаву.

Наша агульная мэта - ўвасабляць на практыцы закладзеныя ў вышэйшым Законе каштоўнасці, умацоўваць нацыянальнае адзінства, беражліва захоўваць гістарычную і культурную спадчыну. Гэта асабліва важна для выхавання маладога пакалення ў духу любові да Айчыны і вернасці сваёй роднай зямлі.

Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, шчасця, міру, дабра, згоды і дабрабыту ў кожнай хаце.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў