Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 красавіка 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам - Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Гэты дзень сімвалізуе непарыўныя повязі брацкай дружбы, духоўнай і культурнай блізкасці народаў Беларусі і Расіі.

Саюзная дзяржава - яркае сведчанне паспяховай рэалізацыі многіх сумесных праектаў, дзякуючы якім паглыбляецца стратэгічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ва ўсіх напрамках. Высокі ўзровень даверу садзейнічае цеснаму ўзаемадзеянню ў сферы знешняй палітыкі і бяспекі. Сёння беларусы і расіяне забяспечаны роўнымі правамі і сацыяльнымі гарантыямі. Актыўна развіваюцца і ўмацоўваюцца партнёрскія сувязі паміж рэгіёнамі дзвюх краін.

Выказваем упэўненасць, што мы і надалей застанемся вернымі шматвяковай дружбе і добрасуседскім адносінам, якія адкрыюць новыя гарызонты для стабільнага развіцця нацыянальных эканомік і павышэнню дабрабыту грамадзян.

Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, згоды, міру і дабрабыту. Хай добрыя двухбаковыя адносіны Беларусі і Расіі мацнеюць і развіваюцца на карысць народаў дзвюх краін.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў