Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 жніўня 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём горада Докшыцы.

Дарагія землякі, жыхары і госці горада Докшыцы!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні са святам - Днём горада Докшыцы. Сёння горад Докшыцы сустракае свой 615-ты дзень нараджэння. Для докшычан гэтая дата напоўнена асаблівым сэнсам, таму што ў ёй і агульная гісторыя, і памяць аб гераічным мінулым, і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Сёння Докшыцы – дынамічны сучасны горад, які захаваў сваю гістарычную самабытнасць, непаўторнае аблічча і ўнікальную прыгажосць. Кожны дзень мы з вамі разам пішам новую гісторыю, разам робім Докшыцы добраўпарадкаваным, прыгожым, утульным горадам. У гэтым ёсць заслуга кожнага працоўнага калектыва, часціца клопату кожнага гараджаніна.

Дзень горада Докшыцы знамянальны і тым, што на працягу многіх гадоў мы святкуем яго разам з Фестывалем дзвюх рэк. Менавіта тут, ля вытокаў Віліі і Бярэзіны, Фестываль дзвюх рэк шосты раз адкрывае новую старонку культурнага жыцця нашага горада. Жадаем усім удзельнікам і гасцям фестывалю творчых поспехаў і натхнення, цёплых сяброўскіх сустрэч і яркіх уражанняў! 

Поспехі і дасягненні горада - гэта вынік упартай працы не аднаго пакалення докшычан, якія ўнеслі неацэнны ўклад у яго стварэнне і развіццё . Дзякуй вам, дарагія землякі, за любоў і адданасць роднаму гораду, за вашу працу і клопат аб яго дабрабыце.

У Дзень нараджэння горада шчыра жадаем усім моцнага здароўя і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях. Няхай сённяшняе свята стане яркай падзеяй і паслужыць імпульсам для далейшай натхнёнай працы на карысць любімага горада, дасць старт асабістым перамогам і дасягненням!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў