Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 мая 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!

Беларускія нацыянальныя сімвалы - гэта ўвасабленне незалежнасці нашай дзяржавы. Воляй народа беларускія герб і сцяг сталі духоўнымі святынямі, якія замацоўваюць векавыя традыцыі, маральныя каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы характару беларусаў. У іх у поўнай меры ўвасоблены каштоўнасці грамадска-палітычнага ладу, нацэленага на пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі.

Шанаваць і паважаць свае герб і сцяг - абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвятляюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрца высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс.

Няхай гэта свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за сваю краіну і гатоўнасць самааддана працаваць дзеля росквіту нашай Радзімы.

Дарагія землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабра, згоды, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў