Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 мая 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём друку

Паважаныя работнікі і ветэраны

раённай газеты «Родныя Вытокі»!

Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам - Днём друку!

Многія гады раённая газета «Родныя Вытокі» жыве клопатамі, справамі, надзеямі докшычан. У цэнтры яе ўвагі - чалавек працы, эканамічнае, грамадска-палітычнае, культурнае жыццё раёна. Дзякуючы сваёй аб'ектыўнасці, актуальнасці і рознапланавасці падаваемага матэрыялу газета заваявала любоў, прызнанне чытачоў і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам.

Прафесіяналізм работнікаў раённай газеты неаднаразова пацверджаны перамогамі на конкурсах высокага ўзроўню, увагай і даверам да яго з боку вялікай аўдыторыі жыхароў раёна.

Выказваем шчырыя словы падзякі за плённае супрацоўніцтва, прафесіяналізм, аб'ектыўнае асвятленне сацыяльна значных падзей і мерапрыемстваў.

Ад усёй душы жадаем работнікам раённай газеты моцнага здароўя, поспеху, натхнення, новых ідэй, яркіх уражанняў і творчых адкрыццяў. Хай журналісцкае слова служыць дабру і збудаванню, хай вашы публікацыі заўсёды знаходзяць жывы водгук у сэрцах чытачоў. Шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў