Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 жніўня 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём чыгуначніка

Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнага транспарта!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём чыгуначніка!

Уся гісторыя чыгункі непарыўна звязана з гісторыяй нашай краіны, а праца работнікаў сталёвай магістралі - адзін з самых складаных і запатрабаваных грамадствам.

Немагчыма знайсці чалавека, які хаця б раз не скарыстаўся паслугамі чыгуначнага транспарту, цяжка ўявіць сучаснае жыццё без чыгункі, яна трывала заняла сваё месца ў сістэме жыццезабеспячэння краіны. Чыгунка аб'ядноўвае вялізныя адлегласці і збліжае гарады і рэгіёны.

У аснове паспяховай працы чыгуначнікаў Докшыцкага раёна - высокі прафесіяналізм, адказнасць, зладжанасць усіх падраздзяленняў транспартнай сістэмы.

Асаблівая падзяка і ўдзячнасць ветэранам галіны. Дзякуючы вам захоўваюцца прафесійныя традыцыі, перадаецца досвед маладому пакаленню. 

У ваша прафесійнае свята жадаем вам далейшых поспехаў, жыццёвага аптымізму, упэўненасці ў сваіх сілах, здароўя, шчасця, удачы і дабрабыту.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў