Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 ліпеня 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём чыгуначніка

Паважаныя работнікі і ветэраны чыгункі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём чыгуначніка!

Гэта свята ўсіх, хто заняты ў адной з найстарэйшых і важнейшых галін, хто забяспечвае бяспеку руху цягнікоў, стварае нармальныя ўмовы для перавозкі пасажыраў і грузаў, вядзе працу па абслугоўванні і добраўпарадкаванні чыгункі на ўсім яе працягу.

Чыгуначны транспарт і ў сучасных умовах застаецца адным з самых масавых і даступных. Сёння вы прымаеце на ўзбраенне сучасную тэхніку, новыя вагоны. Вырашаючы задачы па бяспечнай перавозцы людзей, вы павышаеце якасць абслугоўвання пасажыраў, выяўляючы ўсё большы клопат аб іх камфорце.

Многія жыхары нашага раёна звязалі сваю жыццё з чыгункай, з'явіліся сямейныя дынастыі, якія працуюць у гэтай галіне. Гэта ўладальнікі важнай і адказнай прафесіі - машыністы цеплавозаў, рабочыя-пуцейцы, работнікі службы руху цягнікоў і слесары па рамонце лакаматываў і рухомага складу.

У ваша прафесійнае свята выказваем словы шчырай падзякі за добрасумленную працу. Жадаем здароўя, дабрабыту і ўдачы вам і вашым блізкім!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў