Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя кіроўцы, працаўнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі раёна!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Сёння перад работнікамі аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі стаяць сур'ёзныя і важныя задачы па павышэнні якасці і надзейнасці перавозак, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, удасканаленні сферы паслуг, развіццi рэсурсазберагальных тэхналогій.
Без вашай нялёгкай працы, неабходнай і ў будні, і ў святы, у спёку і холад, без ажыццяўлення штодзённых перавозак, пракладання і рамонту дарог немагчыма вырашэнне сацыяльных і жыццёвых пытанняў насельніцтва, зручнасць і камфортнасць перамяшчэння жыхароў і гасцей Докшыцкага раёна.
Асобыя словы падзякі і павагі выказваем ветэранам-аўтамабілістам, дарожнікам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, выхавалі годную змену і заслужылі вялікае прызнанне за шматгадовую, добрасумленную працу.
Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, безаварыйнай работы, бяспечных дарог і новых працоўных дасягненняў.
Докшыцкі
раённы выканаўчы камітэт
Докшыцкі
раённы Савет дэпутатаў