Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 кастрычніка 2022

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём аўтамабіліста і дарожніка



Паважаныя вадзіцелі, работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарта і дарожнай гаспадаркі!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Прафесія аўтамабіліста і дарожніка - асаблівая, з уласцівай ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але, перш за ўсё, гэта напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыйнай самааддачы.

Аўтатранспартны і дарожны комплексы па праве лічацца аднымі з ключавых, стратэгічна важных галін айчыннай эканомікі, развіццю якіх удзяляецца прыярытэтная дзяржаўная ўвага.

На аўтатранспарт ускладзены асноўны аб'ём пасажырскіх перавозак, аўтамабілямі перавозіцца і значная доля грузаў. Таму ад зладжанай і безаварыйнай работы вадзіцеляў, дыспетчараў, інжынераў, рамонтных работнікаў залежыць функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці нашага раёна і ўсёй краіны.

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, безаварыйнай працы, бяспечных дарог і новых працоўных дасягненняў.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў