Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
23 лютага - сімвал мужнасці і патрыятызму. Гэта свята, якое стала ў нашай краіне дзяржаўным, сведчыць аб велізарнай значнасці Узброеных Сіл, аб нязменнасці маральных каштоўнасцяў, сярод якіх галоўнымі застаюцца патрыятызм, гераізм, любоў да Радзімы і гатоўнасць абараняць яе інтарэсы.
У гэты дзень мы з удзячнасцю звяртаемся да тых, для каго служба сваёй краіне стала прызваннем. З асаблівай душэўнай цеплынёй мы жадаем здароўя ветэранам, якія адстаялі нашу Радзіму на палях бітваў. У гэта свята мы віншуем усіх мужчын і вымаўляем ў іх адрас самыя цёплыя і важныя словы.
Жадаем усім моцнага здароўя, поспеху, радасці і шчасця. Няхай у кожным доме будзе дабрабыт, а на нашай роднай зямлі - мір і спакой.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў