Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 красавіка 2021

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне са святам працы

Паважаныя жыхары раёна!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні са Святам працы - 1 Мая!

Светлае і радаснае свята Першамай для многіх стаў сімвалам абнаўлення, адзінства і мірнай стваральнай працы.

Гэта свята, якое нясе з сабой вясну, надзею і жаданне ў поўнай меры рэалізаваць свае правы і магчымасці, свята сапраўдных працаўнікоў, усіх тых, хто сваёй штодзённай працай стварае будучыню нашай малой радзімы і краіны ў цэлым.

Докшыччына заўсёды славілася працавітымі, сумленнымі і спагаднымі людзьмі. З павагай і падзякай мы ўспамінаем ратную працу старэйшых пакаленняў, якія, пераадольваючы цяжкасці і выпрабаванні, прымножылі багацце раёна.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім моцнага здароўя, новых працоўных здзяйсненняў, шчасця, міру, дабра, дабрабыту і выканання самых светлых надзей! Хай шчодрае вясновае цяпло падорыць усім радасны настрой і надасць сіл для новых працоўных здзяйсненняў!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў