Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 лістапада 2022

Каманда СШ № 2 г. Докшыцы прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Лідэр года - 2022»

Рэспубліканскі конкурс адбыўся 19 лістапада.

Нашая моладзь імкнецца да актыўнай грамадскай дзейнасці. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец перад дыялогавай пляцоўкай «Лідэр. Творчасць. Поспех", якая прайшла 19 лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў рамках VII Рэспубліканскага конкурсу "Лідэр года - 2022", перадае карэспандэнт  БЕЛТА .

«Мы бачым, што ў моладзі сёння запатрабаваная актыўная ўцягнутасць у грамадскую дзейнасць. Гэтую працу мы пачынаем фактычна ўжо са школьнай парты. Конкурс, які мы праводзім ужо сёмы раз, з'яўляецца традыцыйным. Ён дазваляе вылучыць тых хлопцаў, якія з'яўляюцца не проста лідэрамі, а якія прапануюць канкрэтны, сацыяльна значны праект, які зможа палепшыць жыццё вакол нас», - сказаў Андрэй Іванец.

Паводле яго слоў, маладзёжны лідэр у першую чаргу павінен валодаць высокай адказнасцю. «Гэтаму чалавеку і ягонай камандзе варта разумець, што яны павінныя адказваць за тыя ініцыятывы, якія рэалізоўваюць. Яшчэ вельмі важны аспект - гэта, вядома, клопат аб тых людзях, якія маюць патрэбу ў нашай падтрымцы. Таму тыя праекты, якія прадстаўляюць сённяшнія фіналісты конкурсу, накіраваны на падтрымку дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, на стварэнне інклюзіўнага асяроддзя для адукацыі, на падтрымку людзей старэйшага пакалення. Усё гэта выхоўвае пачуццё спачування тым людзям, якія знаходзяцца ў няпростай сітуацыі», - сказаў на заканчэнне міністр адукацыі.

Арганізатарамі рэспубліканскага конкурсу "Лідэр года - 2022" выступаюць Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Мэтай спаборніцтва заяўлена выяўленне і распаўсюджванне вопыту паспяховай работы лідэраў, фарміраванне ў грамадскай і індывідуальнай свядомасці пазітыўнага вобразу юнага лідэра. Конкурс праводзіцца ў тры этапы. Яго ўдзельнікамі сталі лідэры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, органаў вучнёўскага самакіравання, члены дзіцячых і маладзёжных саветаў, прадстаўнікі гарадоў, якія рэалізуюць платформу "Горад, дружалюбны дзецям".

Па выніках конкурсу Мікіта Авечкін з Навагрудка стаў «Лідэрам года - 2022» .

II месца - Піхцерава Валерыя з Мінска;

III месца - Радзюк Данііл з Маладзечна;

У намінацыі “Медыяпрарыў” – Ягораў Андрэй з Лунінца;

У намінацыі "Асабісты брэнд" - Клімавіч Дзмітрый з Мазыра;

У намінацыі “Талент” – Будзько Віялета з Докшыц ;

У намінацыі «Inno-соцыум» Кр'стева Уладзіслава з Бабруйска.