Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя органаў гандлю Беларусі, адбылося ў Віцебску.
Для віншавання з прафесійным святам ля КЗ "Віцебск" сабраліся прадстаўнікі сферы гандлю Віцебшчыны.
Лепшых работнікаў галіны і іх мудрых настаўнікаў, ветэранаў працы павіншаваў з юбілеем айчыннага гандлю старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Да віншаванняў таксама далучыліся старшыня областнага Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Ляўковіч.
Юбілейным медалём узнагароджаны два работнікі Докшыцкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства:
Каралёнак Жана Аляксандраўна, прадавец 6 разраду крамы "Родны кут" аг. Порплішча;
Васько Марыя Леанідаўна, прадавец 6 разраду крамы "Задыяк" г. Докшыцы.