Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 жніўня 2021

Гатоўнасць устаноў адукацыі да новага навучальнага года праверылі ў Докшыцкім раёне

Напярэдадні новага навучальнага года прадстаўнічая камісія, якую ўзначальвалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Кавалёнак, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвiч, вызначыла ступень гатоўнасці да яго ўстаноў адукацыі раёна.

Як заўважыў кіраўнік раёна, у гэтым годзе сістэме адукацыі прыйшлося працаваць у рамках абмежаванага бюджэтнага фінансавання. А таму большасць устаноў, не чакаючы дзяржаўных грошай, выкарыстоўвала свае правераныя спосабы заробку.

Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат 3,5 тысячы рублёў пазабюджэтных сродкаў выкарыстала на касметычныя рамонты. Такі даход установа не першы год атрымлівае дзякуючы рэалізацыі прадукцыі дапаможнай гаспадаркі, у якой вырошчваюцца трусы, свінні і бычкі, а таксама гародніны з цяпліцы. Сваімі сіламі тут рамантуюць мэблю. Асаблівую цікавасць выклікаюць у пакоях убудаваныя шафы, якія зрабілі школьныя майстры. А таму вельмі патрэбным набыццём кіраўніцтва школы лічыць сталярныя прылады.

Каля трох тысяч рублёў пайшло на падрыхтоўку да новага навучальнага года ў Бягомльскага дзіцячага сада. Там памянялі посуд, а гэта 140 камплектаў. Абноўлена надворны абсталяванне. Тэрыторыю ўпрыгожвае шмат кветак. У планах высадзіць сапраўдны ружоўнік, што стане адметнай рысай установы.

За парты ў Бягомльскай СШ сёлета сядуць 380 вучняў. 90 з іх падвозяцца на заняткі з 13 населеных пунктаў. Установа першая ў раёне ўсталявала электронную сістэму ўліку, вядучую кантроль працоўнага часу работнікаў, а таксама знаходжання ў школе вучняў. Для выгоды карыстання навінкай зроблены механічны турнікет. Сістэма не толькі кантралюе дысцыпліну працы, але і бяспеку навучэнцаў і настаўнікаў. Падчас летніх канікул у школе была працягнута праца па рамонце санвузла, распачатая яшчэ два гады таму. Цяпер патрэбныя матэрыялы закуплены, мантаж кабін завершаны. На гэта выдаткавана 12 тысяч бюджэтных сродкаў, 3,5 тысячы рублёў засвоена разам з упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама. Амаль 10 тысяч рублёў школа зарабіла дзякуючы платным кружкам, пашыву пасцельнай бялізны і коўдраў, а таксама вырошчванню сельгаспрадукцыі. З мэтай эканоміі ў школе таксама спрабуюць вырабляць мэблю. Яе кошт у паўтара раза менш, чым у набытай. Напрыклад, цікавым рашэннем стала зрабіць паліцы для кветак у новым кабінеце біялогіі: па даступнай цане і вельмі прыгожа.

У гэтым годзе ў адну ўстанову аб'ядналі школу і дзіцячы сад у Глінным, а таму асноўныя работы былі накіраваны на пераабсталяванне пакояў для дашкольнікаў. На гэта было выдаткавана 2800 рублёў бюджэтных і 1700 рублёў пазабюджэтных сродкаў. Шмат увагі надаецца развіццю агракласаў. У гэтым годзе асновамі сельгаспрафесій будуць авалодваць адзінаццацікласнікі. Касметычныя работы праведзены ў спартыўнай і трэнажорнай залах. Дарэчы, у апошняй спартыўны інвентар зроблены з рэшткаў спісанай сельгастэхнікі. Праблемнымі пытаннямі застаюцца замена вокнаў і электрычнасці ў класных пакоях.

Дапамогу ў рамонтных працах СШ №2 г. Докшыцы пажадалі аказаць некаторыя бацькі, за што ім шчыра ўдзячна дырэктар Алена Камінская. Завершаны капітальны рамонт харчаблока і абедзеннай залы. Плануецца замена каналізацыі. Спецыяльнае абсталяванне набыта для кабінета інфарматыкі.

У першай гарадской школе патрабуецца рамонт харчаблока і вентыляцыйнай сістэмы. Пакуль за выдзеленыя дзяржавай і заробленыя ўстановай грошы праведзены капітальны рамонт першага паверха. У класных пакоях сцены рыхтуюцца да афарбоўкі.

Касметычныя рамонты завершаны ў яслях-садзе № 2 г. Докшыцы. За 3,5 тысячы рублёў пазабюджэтных сродкаў часткова заменены дзіцячыя ложкі, пакладзена плітка. Акцэнт на замене мэблі зроблены і ў яслях-садзе № 1, а ў № 4 устаноўлены воданагравальнікі.

У Крулеўшчынскай СШ сёлета будуць вучыцца 239 дзяцей. За мінулы перыяд калектыў школы зарабіў 20 тысяч рублёў, на якія былі набыты спортінвентар, баян, праведзены касметычны рамонт ва ўсіх класных пакоях. У гэтым годзе на базе ўстановы плануецца ажыццявіць набор вучняў у групу для заняткаў дзюдо, для чаго набыты спецыяльныя мяккія дываны.

Добраўпарадкаваннем тэрыторыі сустракае Крулеўшчынскі дзіцячы сад. Для зручнасці забетанаваны ўсе дарожкі, адрамантаваны лесвічныя пляцоўкі, дзверы. Набыты воданагравальнікі. Абнаўляць гульнявое абсталяванне актыўна дапамагаюць бацькі.

Каля сямі тысяч рублёў выдаткавана на падрыхтоўку да новага навучальнага года ў Парплiшчанскай СШ. У асноўным грошы пайшлі на падтрыманне ў належным выглядзе таго стану, якi ёсць зараз. Кожны год па адным класным пакоі афарбоўваецца. Набыты турысцкі інвентар. Наспела пытанне стварэння камп'ютэрнага класа і правядзення рамонту даху.

Паступова рыхтуюцца пад афарбоўку класы і ў Параф'янаўскай СШ. У асноўным касметычныя рамонты праведзены ў Сітцаўскай СШ.

Падводзячы вынікі працы камісіі, Валянціна Рандарэвiч падкрэсліла, што традыцыйны аб'езд школ - справа патрэбная. Падчас такой сустрэчы адбываецца абмен вопытам, вырашаюцца многія вострыя пытанні.

Яўгенiz Малевіч
Фота аўтара

Крыніца: dokshitsy.by