Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 ліпеня 2022

Гаспадаркі Докшыцкага раёна нарыхтоўваюць сянаж у палімернае пакаванне

Пройдзе крыху часу - і ў сельгаспрадпрыемствах раёна пачнецца збожжаўборачная кампанія. Падрыхтоўка да яе ідзе поўным ходам, і разам з тым не адыходзіць на другі план корманарыхтоўка: сянаж неабходна закласці своечасова, каб ён быў максімальна насычаны бялком, цукрам, вітамінамі і мікраэлементамі. Усё больш на травяных угоддзях гаспадарак можна бачыць беленькія, здалёк падобныя на вялізныя кавалкі сыру, сянажныя рулоны ў стрейч-плёнцы. Ці карысны такі корм для жывёлы і ці апраўдвае выдаткі тэхналогія захоўвання?

- Тэхналогія выдатная, і ўжываюць яе ва ўсіх гаспадарках нашага раёна, - адзначае  начальнік аддзела арганізацыі сельгасвытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Уладзімір Петрушэнка. - Нарыхтоўка сенажу ў палімернай упакоўцы дае магчымасць не толькі атрымаць паўнавартасны якасны корм, але і пазбегнуць страт кармавых адзінак, якімі б неспрыяльнымі ні былі ўмовы надвор'я. Запакаваць правяленую зялёную масу ў стрейч-плёнку выгадна, калі палі аддаленыя ад сянажнай траншэі, невялікія па плошчы. Можна выкарыстоўваць сумесь травы з рознай ступенню спеласці і вільготнасці, можна асобна закручваць зёлкавыя ці бабовыя. Гэта яшчэ адзін з плюсаў пры арганізацыі комплекснага харчавання БРЖ. Такі сянаж зручна выкарыстоўваць, калі трэба накарміць невялікія групы жывёлы. Да ўсяго корм у пакаванні не патрабуе адмысловых умоў для захоўвання: рулоны з поля можна звезці, калі на гэта будзе час, яны не адзін месяц могуць ляжаць на заасфальтаваных пляцоўках побач з фермамі. Важна толькі, каб плёнка не атрымала ніякіх пашкоджанняў ні пры транспартаванні, ні пры захоўванні. Выгадна закладваць сянаж у стрейч-плёнку яшчэ і таму, што практычна няма ніякіх адыходаў, як кажуць, што сабралі ў поле, то разматалі на фермах. Ды і з'ядаецца такі корм увесь, з мінімальнымі адыходамі.

Што да недахопаў, то яны, безумоўна, таксама ёсць. Самы значны мінус - тэхналогія нятанная, прыкладна на 25 працэнтаў даражэй, чым звыклая закладка ў траншэі. Б'е па кішэні закуп плёнкі. Будзем спадзявацца, што гэта пытанне часу: на ўзроўні кіраўніцтва краіны пастаўлена задача аптымізацыі затрат на выкананне тэхналогіі. Няма таксама спецыяльнага абсталявання, каб здымаць плёнку, - рабіць гэта жывёлаводам даводзіцца ўручную. Ды і перад падачай на кармавы стол зялёную масу трэба дадаткова здрабнець. Але гэта, скажам так, другаснае. Будзем мець магчымасць танней купляць плёнку айчыннай вытворчасці - несумненна, зможам павялічыць аб'ёмы нарыхтоўкі кармоў менавіта ў палімернай упакоўцы.

Сельгаспрадпрыемствамі раёна запланавана нарыхтаваць 8000 тон сенажу ў палімернай упакоўцы. На сённяшні дзень план выкананы на 25 працэнтаў. Найбольшыя аб'ёмы нарыхтовак – у ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» (782 тоны) і ААТ «Барсучанка» (650 тон). На палях працуюць чатыры прэс-падборшчыкі-абмотчыкі, якія належаць дзвюм вышэйназваным гаспадаркам, а таксама ААТ "Таргуны" і ААТ "Бягомльскае". У правядзенні работ гэтыя сельгасарганізацыі аказваюць дапамогу адпаведна ДП "АграСітцы", КУП "Докшыцкі", ДП "Гняздзілава-Агра", ААТ "Замастачанскае". У ААТ "Таргуны" і ДП "Гняздзілава-Агра" ў стрейч-плёнку будуць закладваць травы другога ўкосу.