Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
31 снежня 2024

«Галоўнае - бачыць за вытворчасцю чалавека». Інтэрв'ю са старшынёй Докшыцкага райвыканкама Сяргеем Абірала

Галоўнае – бачыць за вытворчасцю чалавека

Навагодняе інтэрв’ю са старшынёй райвыканкама Сяргеем Абіралам пра паваротны год, працу на радзіме, настаўніцтва, жыццёвыя прынцыпы і ініцыятывы насельніцтва, якія падхоплівае ўлада.

– Ёсць такое паняцце – паваротны год. Лёсавызначальныя падзеі здараюцца ў жыцці кожнага чалавека. Напэўна, 2024-ты стаў такім і для Вас. Восем месяцаў таму Вы ўзначалілі Докшыцкі раён. Калі ў красавіку старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін наведваў раён, ён падкрэсліў: “Зямля для Вас родная”. Падаецца, што гэта і выдатна, і складана адначасова, бо быццам і запыт ад землякоў большы. Якімі былі першыя дні, тыдні, месяцы на новай пасадзе?

– Пачну з таго, што Докшыцкі раён люблю ўсім сэрцам, хаця карані нашай сям’і на Магілёўшчыне, у Чэрыкаўскім раёне. Калі вучыўся ў старэйшых класах, бацькі змянілі месца працы і мы пераехалі на Докшыччыну. Тут я заканчваў школу, на гняздзілаўскай зямлі старшынёй сельгаспрадпрыемства працаваў бацька – першы мой дарадца, які мог і слова мудрае сказаць, але ж і спытаць строга, калі што. Сюды ў 1994 годзе вярнуўся маладым спецыялістам пасля вучобы ў сельскагаспадарчай акадэміі. Праз пэўны час стаў старшынёй калгаса “Савецкая Беларусь”, потым дырэктарам КУСГП “Гняздзілава-Агра”. Чатыры гады ўзначальваў упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, затым працаваў дырэктарам СУП “Мнюта” ў суседнім Глыбоцкім раёне. Вельмі цаню той факт, што на ўласным працоўным вопыце адчуў і зразумеў, як важна пачынаючым спецыялістам прайсці ўсе кар’ерныя прыступкі і мець пры гэтым побач выдатных настаўнікаў, аксакалаў у жыцці і прафесіі, якія сваімі ведамі дзеляцца з моладдзю. Працуючы з людзьмі, заўжды імкнуўся бачыць за вытворчым працэсам не толькі выніковыя лічбы, але і канкрэтнага чалавека. Важна адчуваць, калі работніку патрэбны добрае слова, матэрыяльная падтрымка, дадатковы выхадны дзень, а калі жорсткая дысцыпліна. Запыт – строгі, узнагарода – адпаведная намаганням, а яшчэ сумленныя адносіны да справы. Вось тыя прынцыпы, якім не здраджваў у жыцці сам і чаго патрабую ад навакольніх. Гэты год сапраўды стаў паваротным. На радзіме працаваць адказна ўдвая, але ж з першых дзён на новай пасадзе адчуваю падтрымку землякоў. Імкнуся пабываць у кожным калектыве. Падчас прыёмаў грамадзян агучваецца шмат прапаноў. Многія з іх вельмі слушныя і ў выніку маюць выдатнае ўвасабленне. Напрыклад, быў зварот на тэму абуладкавання месца для адпачынку ва ўрочышчы Чыстаполле. Сродкі на гэты аб’ект не прадугледжаны ў бюджэце, аднак мы пасадзейнічалі падрыхтоўцы праекта, які атрымаў фінансавую падтрымку. Вядома, што раённыя арганізацыі таксама не засталіся ўбаку. Упэўнены, што ў хуткім часе ва ўрочышчы будзе выдатная зона для сямейнага адпачынку. Цвёрда перакананы, што вялікая моц тоіцца ў кансалідацыі ўлады і грамадства.

– На сёлетніх абласных “Дажынках” Докшыччына прагучала са сцэны неаднойчы. Якія асноўныя дасягненні і перспектывы аграпрамысловага комплексу раёна?

– Сельская гаспадарка – вядучая галіна эканомікі раёна, на долю якой прыходзіцца практычна 43 працэнты выручкі ад рэалізацыі прадукцыі і дзе працуе практычна тысяча з чвэрцю чалавек. Аграрыі Докшыччыны і сапраўды завяршылі сельскагаспадарчы год з выдатнымі вынікамі. Чаго толькі вартыя абласная перамога на ўборцы рапсу і трэцяе месца на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Мы саступілі толькі шматгадовым лідарам – Аршанскаму і Віцебскаму раёнам. Асаблівы гонар за вадзіцеляў і трактарыстаў-машыністаў, якія былі ўшанаваны на абласных “Дажынках”. А Вячаславу Аніковічу з ААТ “Таргуны” ордэн Пашаны ўручыў наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Восень увогуле выдалася шчодрай на падарункі аграрыям. У пачатку кастрычніка Докшыцкі раён першым з дзесяці ў вобласці ў межах рэалізацыі інвестпраекта завяршыў рэканструкцыю МТК “Дабрунь”. ААТ “Бягомльскае”, якому належыць гэты аб’ект, увогуле на працягу некалькі апошніх гадоў здымае стрэатыпнае ўяўленне, што ў сельскай гаспадарцы моладзь не затрымліваецца. У некалькі разоў павялічаны пасяўныя плошчы, аб’екты інфраструктуры адпавядаюць патрабаванням сучаснасці, вытворчы працэс адладжаны і кантралюемы. Як вынік – дастойны заробак, шмат моладзі ў калектыве, карпаратыўная культура і жалезная дысцыпліна. Такая ж карціна ў ААТ “Таргуны” і іншых гаспадарках.

Калі браць галіну ў цэлым, то за адзінаццаць месяцаў тэмп вытворчасці валавой прадукцыі сельгасарганізацыямі раёна склаў практычна 131 працэнт пра заданні 109, валавы збор зерня ў амбарнай вазе – 125 працэнтаў да мінулагодняга. Нарыхтавана 65 тысяч кармавых адзінак травяных кармоў, што склала 170 працэнтаў да 2023 года, ці 39,9 цэнтнера на ўмоўную галаву жывёлы. Такім чынам усё пагалоўе забяспечана кармамі на 13 месяцаў. На 12,5 працэнта павялічылася валавая вытворчасць малака. На тэхнічнае пераабсталяванне ў сферы АПК накіравана больш за 5,8 мільёна рублёў. Набыта 45 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі.

– Учора адбылася справаздачная сесія раённага Савета дэпутатаў, дзе былі падведзены вынікі па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Чым яшчэ адметны 2024 год?

– За дзесяць месяцаў бягучага года прамысловымі прадпрыемствамі раёна зароблена 39,8 мільёна рублёў выручкі, што на 13,6 працэнта больш, чым у 2023 годзе. Фінансавы вынік ад рэалізацыі прадукцыі склаў 2,4 мільёна рублёў прыбытку, а ўзровень рэнтабельнасці – шэсць працэнтаў пры заданні чатыры. Сёння ў нас няма стратных прадпрыемстваў. Сёлета прыцягнута інвестыцый больш чым на 66 мільёнаў рублёў, што дазволіла рэалізаваць шэраг значных праектаў. Акрамя вышэйзгаданай рэканструкцыі “Дабруні”, гэта запуск праекта ТАА “Космаінвест” па вытворчасці парфюмернай прадукцыі ў межах даручэння Кіраўніка дзяржавы “Адзін раён – адзін праект”, рэалізацыя праектаў “Докшыцкая швейная мануфактура” і “Стварэнне вытворчасці мясных кансерваў”. Што тычыцца інфраструктуры, інвестыцыі былі накіраваны на будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў Дамашкавічах, газаправода, рэканструкцыю некалькіх аб’ектаў меліярацыі, аўтадарогі і іншае. Значна ўзрасла экспартная выручка – 169 працэнтаў пры заданні 107. Асноўныя экспартныя тавары ў нашым раёне – гэта піламатэрыялы ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”. Наладжаны новыя рынкі збыту ў краіны Усходняй і Заходняй Азіі. У паўтара раза павялічыўся экспарт турыстычных паслуг і практычна на столькі ж – аздараўленчых. Увогуле наш раён – пацалаваны Богам край. Удалае месцазнаходжанне паблізу ажыўленых трас, блізкасць да сталіцы, унікальныя прыродныя краявіды, зноў жа Бярэзінскі біясферны запаведнік, выдатныя санаторыі “Баравое” і “Лясное”. А таму лічу, што трэба яшчэ больш увагі ўдзяляць развіццю турыстычнай інфраструктуры. Гэты кірунак сёння вельмі запатрабаваны.

– За набытымі поспехамі і дасягненнямі – стваральная праца калектываў. Хто яны, сённяшнія флагманы, і на што Вы будзеце нацэльваць кіраўнікоў у 2025 годзе?

– Лічу, што галоўнае – гэта бачыць за вытворчасцю чалавека. А таму вялікая падзяка за працу калектывам прадпрыемстваў АПК, завода “Ветразь”, “Бягомльскага лясгаса”, хлебазавода, прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы торфу, раёна газазабеспячэння, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, “Водаканала”. Велізарныя аб’ёмы работ сёлета выкананы ДРБУ-180. Спадзяваюся, што і ў 2025 годзе новыя кіламетры прыбяруцца ў дарожнае палатно. Павагі заслугоўвае праца работнікаў сацыяльнай сферы. У нас выдатныя ўстановы адукацыі ўсіх узроўняў. Высокую планку трымаюць работнікі культуры, а нашы брэндавыя святы і фестывалі прымушаюць ведаць пра Докшыччыну далёка за межамі раёна. Наладжана медыцынскае абслугоўванне, асобныя катэгорыі грамадзян ахоплены шэрагам сацыяльных паслуг. Заўсёды трымаюць руку на пульсе часу супрацоўнікі РАУС, МНС, Дэпартамента аховы і многіх іншых калектываў. Плённа працуюць на сваіх месцах мясцовая ўлада, дэпутацкі корпус раёна, адчуваецца неабыякавасць да справы ад грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзнага актыву.

– Наша інтэрв’ю выходзіць акурат напярэдадні навагодніх і калядных свят. Якія пажаданні Вы адрасавалі б землякам?

– Пажаданні мае самыя простыя, аднак і самыя дарагія для кожнага з нас. Здароўя блізкім, дабрабыту ў сем’і, асалоды ад працы. Няхай і надалей над нашай роднай Беларуссю будзе светлае мірнае неба.

– Дзякуй за размову.

dokshitsy.by