Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Гэты заклік стаў лейтматывам мерапрыемстваў, якія адбыліся ў Бягомльскай і Крулеўшчынскай школах у Міжнародны дзень міру, што паўсюдна адзначаецца 21 верасня.
Галоўнымі героямі ўрачыстасцей сталі хлопчыкі і дзяўчынкі, дзень народзінаў якіх супаў з міжнародным святам. Ганаровае званне Дзіця свету носяць у раёне сямёра рабят. Падарункі і віншаванні ад Фонду міру яны звычайна атрымліваюць у вызначаныя этапы свайго жыцця: пры нараджэнні, калі ідуць у школу, атрымліваюць пашпарт і выпускаюцца з установы адукацыі. Сёлетнімі шчасцліўчыкамі сталі вучні Бягомльскай школы Дарына Куцько і Цімафей Маскалейчык. Віншаванні ў адрас імяніннікаў гучалі ад паважанага госця мерапрыемства – старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч. Яна акцэнтавала ўвагу на тым, што ад кожнага чалавека – маленькага і дарослага – залежыць мір ва ўсім свеце. Кнігі і школьныя прыналежнасці ўручыла малечы старшыня раённага ГА “Беларускі фонд міру” Вольга Аніськовіч. Па даўняй традыцыі, якая існуе ў свеце, удзельнікі сустрэчы пазванілі ў званочак і падзяліліся зробленымі з паперы галубамі – птушкамі-сімваламі.
У Крулеўшчынскай СШ у гэты дзень ушаноўвалі другакласніка Арцёма Садоўскага, які таксама атрымаў шэраг падарункаў ад раённага ГА “Беларускі фонд міру”. У абедзвюх школах для імяніннікаў прагучалі музычныя віншаванні ад школьных удзельнікаў мастацкай самадзейнасці.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.