Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 жніўня 2021

Дзень нараджэння адсвяткаваў гарадскі пасёлак Бягомль

У мінулую суботу ў Бягомль прыйшло свята. Гарадскі пасёлак адзначаў сваю 440-ую гадавіну. Па традыцыі святкаванне пачалося малебнам каля памятнага знака, усталяванага ў гонар паселішчf на ​​скрыжаванні дарог. Разам з бацькам Пятром Iоська бегомльцы падзякавалі Збавіцелю за ратаванне і ласку Божую, а затым працэсіяй рушылі да плошчы каля ГДК, дзе і разгарнулася асноўнае дзеянне.

Пляцоўка да таго часу ўжо напоўнілася дзіцячымі атракцыёнамі, гандлёвымі палаткамі. Мужчыны тоўпіліся каля ціра, імкнучыся ўразіць прысутных трапнасцю стральбы. Шмат было жадаючых наведаць маляўнічую алею «Бягомльшчына партызанская», дзе арганізацыі разгарнулі свае прэзентацыі. Бягомльскі музей народнай славы пахваліўся каштоўнымі экспанатамі, сярод якіх значылася і ваенная фуражка легендарнага Сцяпана Манковіча, камандзіра партызанскай брыгады «Жалязняк». Партызанскае мінулае - гэта адна з самых вядомых і славутых старонак у гісторыі пасёлка. Менавіта яна стала нагодай для ўзнагароджання Бягомля ў 2009 годзе вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Трэба сказаць, што у мясцовых жыхароў наогул прысутнічае вялікая цікавасць да таго, што было раней. Актыўна займаецца краязнаўствам гарпасялковая бібліятэка імя П. Панчанкі. Яе супрацоўнікі выпусцілі буклеты гісторыі Бягомля і сваёй бібліятэкі. Аформілі цікавыя кніжную і фотавыставу. Падрыхтавалі віктарыну. Грунтоўную пошукавую работу па аднаўленню гісторыі існавання сваіх устаноў правялі таксама Бягомльскі дзіцячы яслі-сад і сярэдняя школа, што было відаць па створаных iмi багатых фотавыставах. Ганарыліся сваімі дасягненнямі, якіх нямала, завод «Ветразь» і Бягомльскі лясгас. Медработнікі раённай бальніцы не сталі засяроджвацца на магчымасцях лячэння людзей: іх экспазіцыя заклікала правільна харчавацца, адпачываць, каб менш было падстаў звяртацца ў медустанову. Ёсць у Бягомлі свае народныя майстры, мастакі, чые вырабы можна было таксама ўбачыць на свяце.

Яго далейшае дзейства, пачатае юнымі самадзейнымі артыстамі, працягнулася на адкрытай сцэне. Намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, калі казала сваю прамову, убачыла ў гэтым моманце знак, што ў Бягомля ёсць будучыня. Яна цёпла павіншавала жыхароў гарпасёлка са святам, адзначыла самабытнасць іх населенага пункта, багатую гісторыю і не менш цікавую сучаснасць. Выказала ўпэўненасць, што жыхары Бягомля і надалей будуць памнажаць яго дасягненні. Аксана Эдуардаўна ўручыла падзякі раённага Савета дэпутатаў за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці выхавальніку дзіцячага яслі-сада Таццяне Пусташыла і працаўніцы школы-інтэрната Наталлі Прускай.

З днём нараджэння павіншаваў свой любімы Бягомль старшыня сельвыканкама Мікалай Трахiнiн, які некалькі гадоў таму і стаў ініцыятарам правядзення свята. Ён падвёў вынікі агляду-конкурсу добраўпарадкавання двароў і ўручыў падзякі, грашовыя сертыфікаты пераможцам. Імі сталі Таццяна і Віктар Скакуны, а таксама Алена і Уладзімір Васюковічы.

Падобнае мерапрыемства мясцовай улады немагчыма арганізаваць без памочнікаў. Іх у Мікалая Аляксеевіча шмат, і кожны год на імпрэзе ён імкнецца адзначыць некалькі актывістаў. У гэтым годзе сваю порцыю ўшанаванняў атрымалі Валянціна Кляшчова, Аляксандр Ковель, Дар'я Букатая, Кацярына Гуль, Алена Шуневіч і Лілія Плуч.

Пасля гэтага сцэна была аддадзена мясцовым талентам. Здзіўлялі і радавалі артысты з дзіцячага ясляў-сада, школы-інтэрната, дзіцячай школы мастацтваў, вакалісты Наталля Валько, Анатоль Макараў, Алена Юхнавец, Віка Стацевiч, Насця Маркавец, Алена Шуневіч, Ян і Аня Марцынкевiчы, гарманіст Іван Пятровіч, вядучыя Мікіта Зямкоў і Мікалай Каралевіч, музыканты і спевакі Ціханоўскiя і, вядома, выдатны вакальна-інструментальны ансамбль ГДК. Канцэрт, які доўжыўся амаль дзве гадзіны, перапыніў святочны феерверк. Ляцелі высока ў зорнае, начное неба рознакаляровыя агеньчыкі, усяму свету абвяшчаючы: у Бягомля сёння дзень нараджэння!

Тамара Альшэўская
Фота Вячаслава Чэрвінскага

Крыніца: dokshitsy.by