Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 снежня 2020

Докшыцкія культработнікі падораць казку кожнаму, хто наведае навагоднія і калядныя мерапрыемствы

Новы год - час цудаў і чараўніцтва. Работнікі ўстаноў культуры раёна падораць казку кожнаму, хто наведае навагоднія і калядныя мерапрыемствы.

Докшыцкі гарадскі Цэнтр культуры прапануе марафон «10 добрых спраў у адыходзячым годзе», які стартуе 21 снежня. У рамках яго ў сацыяльнай сетцы Вконтакте у групе «Докшыцкі гарадскі Цэнтр культуры» https://vk.com/club191340893 штодня будзе апублікавана адно заданне. Кожны тыдзень будуць вызначаны самыя актыўныя ўдзельнікі чэленджу, якія атрымаюць прызы, а 31 снежня будзе разыграны самы галоўны прыз.

25 снежня ў 12.00 з адкрыцця навагодніх святаў «Навагоднія агні запрашаюць у казку» на гарадской плошчы стартуе цыкл святочных мерапрыемстваў. «Па шчупаковым загадзе ці ў Ямелі Новы год» - пад такой назвай работнікі Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага падрыхтавалі навагоднюю музычную казку, на якую запрашаюць усіх жадаючых у ККЗ «Іскра» 25 снежня ў 13.00.

25 снежня з 20.00 да 01.00 усе установы культуры раёна запрашаюць на калядную дыскатэку, а жыхароў і гасцей горада Докшыцы запрашаем на масавае гулянне на гарадскую плошчу ў 20.00. 26 снежня ў 20.00 у ККЗ «Іскра» адбудзецца рэтра-вечарына, на якой пад вясёлую музыку, жарты, конкурсы ў коле сяброў і блізкіх, кожны зможа сустрэць надыходзячы Новы год. 30 снежня ў 11.00 запрашаем усіх на навагодняе свята для пераможцаў алімпіяд, творчых конкурсаў і спаборніцтваў, якое пройдзе на гарадской плошчы. У чароўную навагоднюю ноч у 1.30 на плошчы пройдзе масавае гулянне «Давайце сустрэнем Новы год», а ў ККЗ «Іскра» і ва ўсіх установах культуры раёна - навагодняя дыска-праграма.

Докшыцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма запрашае ўсіх жадаючых на навагодні квэст «Прыгоды ў Лукамор'i» - з пошукам прапаўшага мяшка з падарункамі з 28 снежня 2020 года па 6 студзеня 2021 года. (Тэл.22251)

У Докшыцкім раённым доме рамёстваў паселіцца чараўніцтва... Там з 28 па 31 снежня (10.00-13.00, 15.00-18.00) будзе працаваць Рэзідэнцыя Дзеда Мароза і Снягуркі.

Казку можна ўбачыць і ў сябе дома, запрасіўшы з віншаваннем Дзеда Мароза і Снягурку (тэл.21720). тТаксама прапанавана ONLINE-віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі праз папулярныя мэсэнджары.

7 студзеня ў 20.00, у дзень Святога Нараджэння, запрашаем на гулянне на гарадскую плошчу, а таксама ва ўсе ўстановы культуры раёна, у якіх пройдуць святочныя мерапрыемствы. Завершыць цыкл мерапрыемстваў гарадскі баль «Пад гукі паланэза» 14 студзеня 2021 года ў 18.00. Усе прапанаваныя мерапрыемствы пройдуць з захаваннем мер бяспекі (дыстанцыя, масачны рэжым).