Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 красавіка 2021

Докшыцкая РГА «Белая Русь» прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі

Докшыцкая раённая грамадская арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прыняла ўдзел у рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам» на тэрыторыі Докшыцкага раёна, якая праводзіцца з 12 па 28 красавіка 2021 года.

За кошт грашовых сродкаў разліковага рахунку раённай грамадскай арганізацыі набыта 10 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія будуць устаноўлены ў жылых дамах адзінокіх пажылых грамадзян Докшыцкага раёна, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі.

21 красавіка 2021 году старшыня раённай арганізацыі Алена Тулоўская наведала адзінокую пенсіянерку Мажэй Веру Васільеўну, якая жыве ў горадзе Докшыцы. У яе кватэры работнікамі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Докшыцкага раёна» быў усталяваны пажарны апавяшчальнік.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/04/respublikanskij-subbotnik-2/