Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 лістапада 2021

Докшыцкая дзіцячая бібліятэка стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу

Докшыцкая дзіцячая раённая бібліятэка заняла 1 месца ў намінацыі «Гісторыя Праваслаўя роднага краю» ў VII Рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання». Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбылася 28 лістапада 2021 у Храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых.

25 лістапада 2021 года загадчык дзіцячай раённай бібліятэкі Алена Уладзіміраўна Гудзь прыняла ўдзел у рабоце круглага стала «Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк», які праходзіў у рамках VII Беларускіх Калядных чытанняў «Ад купелі хрышчэння – да вяршыняў рэлігійнай думкі: 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі і 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага». Усяго ў мерапрыемстве ўдзельнічала больш за 100 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Фота: church.by