Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 ліпеня 2022

Дэлегаты форуму маладзёжных арганізацый дзяржаў - удзельніц СНД пабывалі на мемарыяльным комплексе "Шунеўка" ў Докшыцкім раёне.

чацвер, 14 ліпеня, у Рэспубліканскім доме моладзі адбылося адкрыццё Форума маладзёжных арганізацый дзяржаў — удзельніц СНД "Вектар на будучыню", які працягнецца да 17 ліпеня. Яго ўдзельнікі - прадстаўнікі маладзёжных грамадскіх арганізацый, лідэры маладзёжных рухаў, кіраўнікі маладзёжных праектаў, прадстаўнікі дзяржструктур, якія рэалізуюць маладзёжную палітыку.

Па дарозе ў паўночную сталіцу ў рамках Года гістарычнай памяці ўдзельнікі форуму наведалі мемарыяльны комплекс "Шунеўка" ў Докшыцкім раёне, дзе прайшоў мітынг-рэквіем "У імя агульнай Перамогі", пасля якога ўдзельнікі форуму падзяліліся сваім меркаваннем аб мерапрыемстве ў цэлым і захаванні гістарычнай памяці ў прыватнасці.

Аляксандра Ганчарова, сакратар  Цэнтральнага камітэта "БРСМ" адзначыла, што форум стане важнай пляцоўкай для камунікацыі грамадскіх аб'яднанняў краін - удзельніц СНД:  

– У гэтым годзе форум праходзіць падчас правядзення міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Праграма вельмі насычаная. У моладзі з краін СНД будзе магчымасць акунуцца ў фестывальныя дні, пабываць на Дні моладзі на "Славянскім базары". У горадзе над Дзвіной запланавана шмат актыўнасцей, у тым ліку адкрытыя дыялогі, работа дыскусійных пляцовак. Таксама ў форумчан будзе магчымасць убачыць выступленні пераможцаў фестывалю-конкурсу "Агонь маладзёжных талентаў". Цешыць, што да нас прыехалі калегі з Узбекістана і Расіі, прадстаўнікі іншых краін Садружнасці падключыліся анлайн. Важна, што ўсе мы, незалежна ад абставін, аб'яднаны форумам.

 

Аброржон Рахманаў, прадстаўнік сусветнай асацыяцыі моладзі Узбекістана ў Рэспубліцы Беларусь:

- Сёння мы пабывалі ў Хатыні, затым у Шунеўцы. Гэтыя мясціны яшчэ раз нагадваюць пра важнасць захавання гістарычнай памяці, бо без гісторыі няма будучыні. Ды і шмат узбекскіх салдат ваявалі плячом да пляча з беларусамі, расіянамі за адзіную перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёння вельмі цяжка ўсведамляць, што не ва ўсіх краінах паважаюць памяць аб  той вайне, літаральна зносячы помнікі савецкаму салдату і перапісваючы гісторыю. Гэта, мякка кажучы, не прыгожа і не прыстойна.

Рыгор Петушкоў, старшыня нацыянальнага Савета маладзёжных і дзіцячых аб'яднанняў Расіі:

- Трохі асабістая гісторыя. У мяне два сыны. Нядаўна па дарозе ў Брэст, куды вырашыў завезці сям'ю, заехалі ў Хатынь. Падлеткі - народ спецыфічны, але абодва мае хлопца прыціхлі на мемарыяле: памяняўся настрой, паводзіны. Лічу, што мы павінны актыўна расказваць моладзі праўду пра мінулыя гістарычныя падзеі і тое, што адбываецца цяпер. Хачу адзначыць, што ў Беларусі вельмі годна ставяцца да гістарычнай памяці. Мы праехалі па многіх невялікіх населеных пунктах, і я не бачыў ніводнага, нават самага невялікага помніка ў закінутым стане. Сумна канстатаваць, што адбываецца з помнікамі воінам у суседняй Польшчы. Але я веру, што гістарычная справядлівасць пераможа, і іх у будучыні чакае абнаўленне.

 Форум маладзёжных арганізацый дзяржаў - удзельніц СНД - штогадовая міжнародная камунікацыйная пляцоўка ў сферы ўмацавання міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва і рэалізацыі маладзёжнай палітыкі на прасторы СНД. Яго арганізатарамі ў 2022 годзе выступаюць Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Выканаўчага камітэта СНД.

 

Наталля СТАШЭВІЧ.

Фота Аляксандра ВАРАНКІЧА.