Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 мая 2024

Дэлегацыя Докшыцкага раёна прыняла ўдзел у патрыятычнай акцыі "Прарыў Перамогі"

Сёлетняя акцыя прымеркавана да дзвюх памятных дат – 80-й гадавіны прарыву партызанамі Полацка-Лепельскай варожай блакады і 50-годдзю з дня адкрыцці мемарыяла на месцы крывавай бітвы.

У маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел каля шасці тысяч чалавек.

Акцыя "Прарыў Перамогі" вяртае нас да падзей мая 1944 года. Гераічная бітва партызан Полацка-Лепельскай зоны з няроўнымі сіламі суперніка ўвайшла ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны як адна з найбуйнейшых бітваў супраць нямецкіх захопнікаў. Партызаны, якія дзейнічалі ў тыле ворага на тэрыторыі Ушацкага, Полацкага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Лепельскага, Бешанковіцкага, Шумілінскага раёнаў, наносілі істотны ўрон акупантам. Фашысты спрабавалі ліквідаваць партызанскую зону, праводзілі карныя аперацыі, але так і не дасягнулі жаданага. Увесну 1944-го гітлераўцы супраць ледзь больш за 17 тыс. народных мсціўцаў кінулі 60 тыс. сваіх салдат. Нашым героям удалося прарваць вогненнае кальцо, выйсці з блакады і вывесці мірных жыхароў. Гэта сапраўды быў прарыў Перамогі, які наблізіў заканчэнне самай кровапралітнай вайны XX стагоддзя.

Дэлегацыя Докшыцкага раёна - старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аксана Палачаніна, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса раёна, кіраўнікі аддзелаў і служб райвыканкама, прадстаўнікі раённых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і працоўных калектываў.

Ва ўрачыстым мітынгу на мемарыяльным комплексе "Прарыў" прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка і Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна Уладзімір Андрэйчанка. Таксама сярод удзельнікаў – дэпутат па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоль Сіўко.

Патрыятызм і павага да гісторыі сваёй краіны — гэта аснова адзінства і сілы нацыі. Мерапрыемствы такога кшталту дапамагаюць захаваць памяць аб подзвігах продкаў, перадаць іх каштоўныя ўрокі будучым пакаленням і ўмацаваць дух нацыі. Дзеяннi тых, хто абараняў сваю Радзіму ў цяжкія часы, павінны быць заўсёды ў сэрцах і памяці кожнага грамадзяніна. Патрыятычныя акцыі, падобныя "Прарыву Перамогі", нагадваюць нам аб важнасці адзінства, сілы духу і гонару за сваю краіну, — зазначыў Анатоль Віктаравіч.