Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 верасня 2022

БРСМ 20 год. Першы сакратар Докшыцкага райкама ГА "БРСМ" аб дзейнасці аб'яднання


У гэтым годзе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адзначае сваё 20-годдзе. Самы масавы моладзевы звяз краіны быў утвораны 6 верасня 2002 гады, калі на з'ездзе грамадскіх аб'яднанняў Беларускі патрыятычны звяз моладзі і Беларускі звяз моладзі прынялі рашэнне аб аб'яднанні двух у адну.

З нагоды юбілейнай даты слова першаму сакратару райкама ГА «БРСМ» Таццяне Гайчук :

- Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі працуе па розных напрамках. Мы арганізуем спартовыя, творчыя, пазнавальныя і забаўляльныя мерапрыемствы. Докшыцкія юнакі і дзяўчаты прымаюць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна і краіны. Ёсць нямала ўласных праектаў, якія за гэты час сталі традыцыйнымі: гэта падтрымка студатрадаўскага руху, якая працуе моладзі на жніве, праца намётавага лагера «Выток», дабрачынныя акцыі да 1 верасня і дня інвалідаў, тыдзень моладзі «Moladz.by», працоўная акцыя «Разам за добрую справу», дыялогавыя пляцоўкі на актуальную тэму, сумесныя мерапрыемствы з сілавымі ведамствамі ў рамках дзейнасці атрадаў аховы правапарадку, конкурсы для маладых сем'яў, маладзёжных лідэраў і шмат чаго іншага.

Аднак гэта будзённае. З нагоды святочнай даты хачу яшчэ раз нагадаць аб тым, што БРСМ - гэта паўнацэнны пераемнік камсамольскага руху і двух нашых папярэднікаў - БПСМ і БСМ, а значыць, усяго найлепшага, што было створана неабыякавымі людзьмі, якія працавалі дзеля і на карысць моладзі. Нельга не ўспомніць тых апантаных справай камсамольцаў нашага раёна, якія прыклалі шэраг намаганняў для таго, каб зрабіць жыццё савецкай моладзі цікавым, насычаным і паўнацэнным: Уладзімір Цацоха, Вячаслаў Русаковіч, Фама Паляк, Фаіна Піскуновіч, Ала Краўчонак, Вольга Махонь, Генадзь Шарко, Іван Баравікоў, Анатоль Салаўёў, Анатоль Ванюшын, Данута Тумашэвіч, Юрый Рыжанкоў, Ларыса Дварэцкая, Зінаіда Працукевіч, Людміла Акунявец, Генадзь Захарэвіч, Алена Сарокіна, Ірына Страхава, Чэслаў Пода, Пётр Калеснеў, Вацлаў Зелянка,

З дзейнасцю, накіраванай на развіццё маладзёжнага руху ў БПСМ, сваю працоўную біяграфію звязалі Валянціна Рандарэвіч, Генадзь Партанка, Святлана Ганчарэнка, Таццяна Гапанёнак, Дзмітрый Ставер, Алег Лешчык, Вадзім Кішулька, Ігар Лейчынскі. У свой час у БРСМ працавалі Алена Мадэль, Алена Камянецкая, Алена Таляронак, Наталля Сташэвіч, Таццяна Клігус, Таццяна Волгіна, Сяргей Шчаўкуноў, Дзмітрый Чувахаў, Ірына Анішчык, Наталля Шуткіна, Вікторыя Ждановіч.

У юбілейны год звяртаюся да ўсіх неабыякавых да дзейнасці Маладзёжнага саюза: прыміце шчырыя віншаванні і падзяку за адданасць, падтрымку добрых спраў і пачынанняў арганізацыі. Спадзяюся, што высокая планка, паднятая нашымі папярэднікамі, не будзе зніжана, што нашы справы знойдуць паслядоўнікаў. Здароўя, міру, бадзёрасці, аптымізму і дабрабыту.

 Па стане на 1 верасня раённая арганізацыя ГА "БРСМ" налічвае 800 юнакоў і дзяўчат. З іх 411 чалавек - школьнікі, 389 - працоўная моладзь, у тым ліку 110 чалавек працуе ў АПК.

Святочны для саюзнай моладзі тыдзень багаты на падзеі. З 5 па 11 верасня запушчаны хранограф "БРСМ: 20 гадоў разам", практычна столькі ж часу дзейнічае інтэрнэт-чэлендж "БРСМ і Я", сёння адбылася дабрачынная акцыя "Стварай дабрыню разам", у чацвер будзе арганізаваны адкрыты дыялог "Учора. Сёньня. Заўтра».