Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 красавіка 2021

Бягомль-Дзмітрыеў. Адбыўся тэлемост у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 2021 года, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, у Дзмітрыеўскiм агратэхналагічным каледжы сумесна з работнікамі краязнаўчага музея прайшла анлайн-сустрэча, прысвечаная баявому шляху 277-й стралковай дывізіі.

Дывізія фармавалася ў г. Дзмітрыеве з 10 ліпеня па 17 жніўня 1941 года, першым камандзірам быў камбрыг Раманаў Міхаіл Афанасьевіч.

У ліпені 1944 277-я стралковая дывізія другога фарміравання вызваляла беларускі горад-пабрацім Докшыцы.

Матэрыялы для анлайн сустрэчы былі падрыхтаваны сумесна з супрацоўнікамі Бягомльскага музея народнай славы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, з якімі праз праформу Zoom адбылася анлайн-выстава экспанатаў дывізіі. У відэасувязі прынялі ўдзел выкладчыкі гісторыі, студэнты каледжа, супрацоўнікі музея.

А што мы ведаем аб 277-й стралковай дывізіі?

Яна прайшла слаўны баявы шлях. На яе сцягах тры ордэны: Чырвонага Сцяга, Суворава і Кутузава, ёй прысвоена ганаровае званне Рослаўльская.

У другой палове жніўня 1941 года дывізія была перакінута ў горад Гомель, дзе вяліся цяжкія абарончыя баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 28 жніўня 1941 года ў раёне населеных пунктаў Сямёнаўка і Карповічы дывізія ўпершыню ўступіла ў бой з гітлераўцамі.

Пад націскам праўзыходных сіл праціўніка байцы вымушаны былі адысці, каб пазбегнуць акружэння. 7 верасня 1941 года дывізія пераправілася на паўднёвы бераг ракі Дзясна і заняла абарону. Баі былі цяжкімі. 17 верасня салдаты трапілі ў акружэнне.

Пры выхадзе з акружэння быў захаваны баявы сцяг дывізіі.

12 мая 1942 года дывізія ўдзельнічала ў наступальнай аперацыі на Старасалтаўскім плацдарме пад Харкавам, знаходзячыся ў складзе 28-й арміі. У чэрвені-ліпені 1942 года вяла цяжкія абарончыя баі пад Чугуевым і Купянскам у Харкаўскай вобласці ў складзе 38-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту. Яна прыкрывала адыходжанне ўсёй 38-й арміі за раку Аскол, пад ударамі ворага з паветра і зямлі.

Атрымаўшы папаўненне, дывізія ўдзельнічала ў Сталінградскай бітве ў складзе 21-й арміі. Далей дывізія накіроўвалася ў Калужскай вобласць. З сакавіка 1943-го вяла баі па выгнанні ворага з Калужскай і Смаленскай абласцей.

Са жніўня па кастрычнік вяла наступальныя баі на Рослаўльскім напрамку, вызваліла гэты важны вузел дарог, за што ёй 25 верасня 1943 года было прысвоена ганаровае найменне Рослаўльскай.

Затым дывізія працягнула наступ на Магілёўскім і Аршанскім напрамках і дайшла да ракі Днепр у Віцебскай вобласці.

Яна ўдзельнічала ў наступальнай аперацыі «Баграціён». Узнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга. Удзельнічала ў вызваленні Літвы, штурмам брала гарады Жасляй, Кайшадорыс, Каўнас і адной з першых выйшла на дзяржаўную мяжу.

12 жніўня 1944-го дывізія ўзнагароджана другім ордэнам - Суворава II ступені. У студзені 1945 гады дывізія ўдзельнічала ва Усходне-Прускай аперацыі, 27 мая выйшла да Балтыйскага мора на паўднёвы захад ад Кёнігсберга. Затым была перакінута на паўночны захад і скончыла вайну на Земландскiм паўвостраве.

Падчас уварвання ў Маньчжурыю ўваходзіла ў склад 72-га стралковага корпуса.

У пасляваенны час дывізія дыслакавалася у Імане ў складзе 5-й арміі. У 1955 годзе яна была перайменавана ў 47-ю стралковую дывізію.

Маладое пакаленне заўсёды будзе памятаць гераічныя подзвігі нашага народа, нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, ніколі не забудзе тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, заваяваў свабоду і шчасце для будучых пакаленняў.

Крыніца: дмитриевский-вестник.рф