Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 лістапада 2020

Абноўлены ЗАГС у г. Докшыцы чакае маладых

Яшчэ на адзін прыгожы куточак стала больш у нашым горадзе. З'явіўся ён на вуліцы Палявога пасля таго, як быў мадэрнізаваны будынак ЗАГСа і прылеглая да яго тэрыторыя.

- Лічу, што адным з вызначальных фактараў для стварэння святочнага настрою падчас вяселля з'яўляецца то, дзе адбываецца цырымонія рэгістрацыі шлюбу, - лічыць намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Карчэўскі. - І калі гэта прыгожы будынак з сучасным інтэр'ерам, то адпаведны стан душы і для маладых, і для гасцей забяспечаны. Рамонт ЗАГСу ў планах быў даўно, і цяпер мы вельмі задаволены, што ўдалося правесці мадэрнізацыю гэтага важнага для райцэнтра аб'екта.

Рамонтам будынка займаліся работнікі філіяла № 1 РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік» «Улетку былі заменены дах, вокны, а фасад цалкам набыў новы выгляд. Перад уваходам уладкаваны зручны пандус і стыльны навес з каванымі лаўкамі, дзе можна схавацца ад сонца і дажджу, зрабіць фота на памяць, выпіць келіх шампанскага. Тэрасу плануецца ўладкаваць яшчэ і столікам. Пляцоўка каля будынка ўпрыгожана пліткай.

Унутры таксама чакаюць прыемныя сюрпрызы. Адразу сустракае прасторны хол з вялікімі люстэркамі. Святочнасць інтэр'еру, які аформлены ў светлых танах, надаюць элементы дэкору са штучнымі шыкоўнымі букетамі.

Вельмі прыгожа аформлены зала для гасцей і пакой для маладых. Там завершаны аддзелачныя работы, закуплена новая мэбля і посуд. У зале, дзе непасрэдна адбываецца рэгістрацыя шлюбу, усталяваны кандыцыянер, які асабліва дарэчы летам. Таксама адрамантаваны санвузлы.

У агульнай складанасці на рамонт выдаткавана амаль 245 тысяч рублёў, выдзеленых з бюджэту. У наступным годзе плануецца адрамантаваць яшчэ два памяшканні ў гэтым будынку, завяршыць работы па замене электрычных сетак, усталёўцы пажарнай сігналізацыі і камер відэаназірання.

Таццяна Падбярэзкая.

Фота аўтара.