Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 мая 2024

Абноўленую раённую Дошку гонару адкрылі ў Докшыцах

Напярэдадні Свята працы, у Докшыцах прайшло ўрачыстае адкрыццё Дошкі гонару Докшыцкага раёна па выніках работы за 2023 год.


За дасягнутыя паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці на раённую Дошку гонару занесены 4 працоўныя калектывы. А таксама імёны лепшых работнікаў у розных сферах дзейнасці па 32 намінацыях. Па выніках 2023 года гэта калектывы ААТ "Таргуны", філіяла "Докшыцкае ДРБУ №180", Докшыцкага ўчастку паштовай сувязі "Белпошта", Крулеўшчынскай сярэдняй школы імя І.Ф. Ціткова.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, кіраўнікі і прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь. Удзельнікаў урачыстага мерапрыемства прывітаў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.