Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 чэрвеня 2021

Абласная патрыятычная акцыя прайшла ў вёсцы Шунёўка Докшыцкага раёна

У 80-ую гадавiну Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны на мемарыяльным комплексе «Праклён фашызму» у Шунёўцы прайшла абласная патрыятычная акцыя «Дарогамі спаленых вёсак». Яе арганізатарам стаў Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, таксама ўдзел прынялі аўтаклубы вобласці.

22 чэрвеня. Чатыры гадзіны раніцы. Сонца яшчэ ледзь-ледзь выглядае з-за верхавін сосен і елак. Нясмела, паволі абуджаючы наваколле, пачынаюць шчабятаць птушкі. Да іх далучаецца жалобны плач шунёўскiх званоў. «Раніцай, раніцай, рана-раненька, калі сонца ўзыдзе...», - быццам бы чуюцца галасы былых жыхароў вёскі. Слёзы смутку застываюць на вачах удзельнікаў акцыі. Тэатралізаваная рэканструкцыя пераносіць усіх у той трагічны дзень, калі мірную раніцу вяскоўцаў перапыніла вайна. Ад Шунёўкi не засталося і следу. Фашысты зраўнавалі з зямлёй 26 двароў. Ад іх рук загінулі 66 чалавек. І толькі траім цудам удалося выратавацца.

Такі лёс напаткаў многія вёскі. Яны былі спалены разам з жыхарамі і назаўсёды зніклі з карты Віцебскай вобласці. Удзельнікі патрыятычнай акцыі падрыхтавалі сімвалічныя карты сваіх раёнаў, на якіх пазначылі спаленыя вёскі.

Хвілінай жалобы ўшанавалі памяць загінуўшых, пасля чаго кожны змог паспрабаваць Хлеб памяці, які стаў сімвалам сувязі паміж забітымі і жывымі. Прывезеныя прадстаўнікамі ўсіх раёнаў Віцебшчыны карты спаленых вёсак, якія будуць захоўвацца ў Бягомльскім музеі народнай славы, урачыста перададзены ў рукі маладога папаўнення РАНС.

- З карты Віцебскай вобласці назаўжды знікла больш за 160 населеных пунктаў, - казала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. - Сярод іх і тры вёскі нашага раёна: Азарцы, Залатухi і Шунёўка. На алтар перамогі пакладзены 143 населеныя пункты раёна, больш за 20 тысяч жыццяў нашых землякоў. На шчасце, новыя пакаленнi не ведаюць нягод вайны. Вельмі важна надалей перадаваць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны і не дазволіць перапісаць яе старонкі. Зрабіць усё, каб яшчэ дзясяткі пакаленняў выхоўваліся на прыкладзе гераізму нашых людзей. Выхаванне сапраўднага патрыёта Рэспублікі Беларусь немагчыма без гэтай гісторыі.

Пра тое, што памяць - гэта не толькі словы, а дзеянні і ўчынкі, казала дырэктар Віцебскага АМЦНТ Кацярына Лабука. Яна падзякавала удзельнікам акцыі за праведзеную даследчую працу, якая адлюстравана на картах спаленых вёсак.

Заключным журботным акордам акцыі стала запальванне свечак памяці.

Яўгенiя Малевіч.

Фота аўтара.

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/06/oblastnaya-patrioticheskaya-akciya-proshla/