Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
17 чэрвеня 2021

Аб стварэнні кармавой базы ў Докшыцкім раёне распавяла Наталля Вараб'ёва

Як вядома, фінансава-эканамічны стан сельгасарганізацый у значнай ступені залежыць ад таго, наколькі эфектыўна працуе жывёлагадоўчая галіна. Рэалізацыя малака з'яўляецца асноўнай крыніцай паступлення фінансавых сродкаў і стратэгічным кірункам яе развіцця. На долю кармоў у сабекошце малака даводзіцца прыкладна 60 працэнтаў, а значыць, нарыхтоўка грубых кармоў з высокай пажыўнай каштоўнасцю, адпавядаючых фізіялагічнай патрэбе жывёлы, - прамы шлях да зніжэння сабекошту малочнай прадукцыі. Аб арганізацыі корманарыхтоўкi, стварэнні кармавой базы ў раёне за папярэдні год гутарым з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Наталляй Вараб'ёвай.

- Сельгаспрадпрыемствам на зімова-стойлавы перыяд 2021-2022 года неабходна нарыхтаваць сенажу 94,2 тысячы тон, у тым ліку 25 працэнтаў у палімернай упакоўцы, сена 9,9 тысячы тон, сіласу 91,7 тысячы тон. Пажадана не менш за 90 працэнтаў першым класам, паколькі энергетычная пажыўнасць кармоў другога і трэцяга класа ніжэй на 30 працэнтаў. Для нарыхтоўкі дадзеных аб'ёмаў у раёне маецца 5,2 тысячы гектараў шматгадовых траў і 23,8 тысячы гектараў палепшаных лугавых угоддзяў. Чатыры тысячы гектараў адведзена пад кукурузу на сілас і 1,4 тысячы гектараў - на аднагадовыя травы. Першым укосам трэба будзе прыбраць 14 тысяч гектараў шматгадовых траў і нарыхтаваць травяных кармоў не менш 25,2 тысячы тон кармавых адзінак.

- Наталля Уладзіміраўна, а як падтрымліваецца прадукцыйнасць такіх вялікіх плошчаў травяных угоддзяў?

- Не магу сказаць, што тут у гаспадарках поўны парадак. Недастаткова ўносяцца мінеральныя ўгнаенні, не ў поўным аб'ёме выконваюцца заданні па перазалужэннi. У раёне 1,4 тысячы гектараў угоддзяў выкарыстоўваецца пяць і больш гадоў. У мінулым годзе заданне па падсеве траў выканана на 73 працэнты. Цалкам працы правялі ААТ «Барсучанка», «Бягомльскі», «Докшыцкі райаграсэрвіс» і «Замастачанскае». Перазалужэнне палепшаных лугапашавых угоддзяў праведзена на 69 працэнтаў, пры гэтым заданне цалкам выканалі толькі ААТ «Бягомльскі» і ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс». Прычыны гэтага розныя, часам досыць аб'ектыўныя, тым не менш трэба прыкласці ўсе намаганні, каб сітуацыя палепшылася.

- Якія новыя метады, тэхналогіі ўкараняюцца ў працу па стварэнні надзейнай кармавой базы?

- Восенню мінулага года ў ААТ «Барсучанка» і ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс» пасеяна празпалосным метадам 180 гектараў азімага жыта з свірэпіцай. Дадзеныя пасевы дазваляюць атрымліваць кармы, збалансаваныя па пажыўным элементам, у самыя раннія тэрміны. Плануем у далейшым праводзіць пашырэнне такіх пасеваў, паляпшаць іх батанічны склад.

На канец мая ў «Барсучанцы» закладзена 100 гектараў культурнай пашы інтэнсіўнага тыпу бяспокрыўнага. Пасля ўборкі празпалоснага пасеву ў райаграсэрвісе плануем закласці яшчэ 100 гектараў такой пашы. У ААТ «Бягомльскі» такім метадам пасеялі 68 гектараў.

ААТ «Таргуны» правяло сяўбу люцэрны ў чыстым выглядзе, а ў «Барсучанцы» на 100 гектарах пасеялі люцэрна-зёлкавую сумесь. Для закладкі насення райграс пашавага і канюшыны паўзучай на пашах інтэнсіўнага тыпу райаграсэрвіс і «Барсучанка» набылі насенне высокіх рэпрадукцый.

Варта адзначыць, што на адну ўмоўную галаву БРЖ у раёне прыпадае па 1,3 гектара пашы, у ГП «Аграсiтцы» - па 2,7, КУП «Докшыцкі» - 1,8 гектара. Кармавых угоддзяў больш чым дастаткова, трэба толькі разумна імі распарадзіцца: надаць належную ўвагу відаваму складу травастою, своечасова падкошваць нестраўленыя рэшткі і пустазелле.

- Ці хапае тэхнікі, каб нарыхтоўваць кармы ў аптымальныя тэрміны?

- У гаспадарках маюцца 22 кормаўборачных камбайна, 41 трактарная касілка, 25 грабель, 27 прэс-падборшчыкаў, 53 прычэпа для перавозкі кармоў. Своечасовая ўборка траў першага ўкосу на працягу дзесяці дзён дазваляе атрымаць дадаткова не толькі другі, але і трэці ўкос. Аднак, згодна з разлікамі, пры спрыяльных умовах надвор'я і стоадсоткавай гатоўнасці тэхнікі сельгаспрадпрыемствы змогуць закласці патрэбныя аб'ёмы сенажу ў сярэднім па раёне за 17 дзён. Справа ў высокай нагрузцы на кормаўборачны камбайн, асабліва ў ААТ «Барсучанка», «Таргуны», «Докшыцкі райаграсэрвіс». Пры гэтым аналіз корманарыхтоўчай кампаніі мінулых гадоў паказвае, што тэрміны нарыхтоўкі кармоў перавышаюць аптымальныя як мінімум у два разы з-за недастатковай тэхнічнай аснашчанасці, а таксама фізічнага зносу значнай часткі кормаўборачнай тэхнікі. Дапамогі з абласнога або рэспубліканскага бюджэту чакаць не даводзіцца, таму спадзявацца трэба толькі на ўласныя фінансавыя магчымасці, дакладную арганізацыю работ, аператыўнае манеўраванне ўсімі наяўнымі рэсурсамі.

- Вы адзначалі, што 25 працэнтаў сенажу павінна быць нарыхтавана ў палімерную плёнку. А як ідуць справы з прэс-падборшчыкамi-абмотчыкамi?

- Так, 25 працэнтаў - гэта прыкладна 24 тысячы тон сенажу. Такая колькасць дазволіць нам прывучыць маладняк да грубых кармоў, што ў сваю чаргу не прывядзе да зніжэння вытворчасці валавых прыбаўленняў у пераходны перыяд, падчас паступлення жывёлы ў наборныя групы. Тым гаспадаркам, дзе няма прэсаў дадзенага тыпу, будуць аказаны платныя паслугі, напрыклад, ААТ «Бягомльскі» - «Замастачанскаму», райаграсэрвіс - ГП «Аграсiтцы». Пры гэтым, незалежна ад вiду травяных кармоў, галоўнай задачай з'яўляецца іх высокая якасць.

Алена Несцяронак.

Фота аўтара.